Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гарадзенскай вобласці


Лукашэнка перавёў Уладзіміра Караніка з пасады Міністра аховы здароўя на пасаду кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкаму. Абласныя дэпутаты ўжо ўхвалілі гэтае рашэнне, піша БелТА.

Новым кіраўніком Гарадзенскага аблвыканкаму стаў Міністр аховы здароўя. Аляксандр Лукашэнка зняў Уладзіміра Караніка з пасады кіраўніка Мінздароўя і адправіў кіраваць Гарадзеншчынай. Уладзімір Краўцоў, які раней узначальваў аблвыканкам, звольнены з пасады.

Каранік
Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік уцякае ад пратэстоўцаў-медыкаў. Людзі паклалі плакаты на лабавое шкло, крычалі «забойца», не выпускалі з натоўпу. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Абласныя дэпутаты падтрымалі гэтае прызначэнне.

  • Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Горадні. У 1996-м скончыў Гарадзенскі медычны ўніверсітэт. У чэрвені 2019 г. быў прызначаны міністрам аховы здароўя.
Hавiны
Каранік: За час пратэстаў загінулі два чалавекі, пацярпелі больш за 150
2020.08.17 19:40

belsat.eu

Стужка навінаў