Лукашэнка прызначыў новага Генпракурора


9 верасня новым Генеральным пракурорам прызначаны Андрэй Швед, які да цяперашняга часу ўзначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што Аляксандр Канюк працаваў на пасадзе Генеральнага пракурора апошнія 9 гадоў.

Андрэй Швед нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гомельскай вобласці. Скончыў БДУ, праходзіў службу на розных пасадах у органах пракуратуры Менску. У красавіку 2013-га быў прызначаны кіраўніком Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.

Новы Генпракурор Андрэй Швед.
Фота: Vladimir Nikolsky / Reuters / Forum

У 2011 годзе ўваходзіў у групу, якая расследавала справу пра тэракце ў метро.

Менавіта праз скаргу Андрэя Шведа летась у менскім офісе «Белсату» праходзіў ператрус. Ён звярнуўся ў Следчы камітэт з просьбаю завесці крымінальную справу.

Адзначым, што Генеральная пракуратура ніяк не адрэагавала на сведчанні пра катаванні ў ЦІП на Акрэсціна пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Hавiны
«Бландзінка біла мужчын у асноўным паміж ног – ёй гэта вельмі падабалася». Сябра штабу Ціханоўскай пра катаванні на Акрэсціна
2020.09.08 10:43

belsat.eu

Стужка навінаў