Лукашэнка прызначыў намеснікаў кіраўнікоў КДБ і МУС


Аляксандр Лукашэнка зладзіў кадравыя прызначэнні ў Міністэрстве ўнутраных справаў і Камітэце дзяржаўнай бяспекі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Цярэбава. Цярэбаў з 2014 году ўзначальваў КДБ па Гомельскай вобласці. На яго месца прызначаны Аляксандр Мельнікаў, які ўзначальваў упраўленне ўласнай бяспекі КДБ.

Цяпер ужо былы кіраўнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Генадзь Казакевіч прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў.

Hавiны
Лукашэнка зладзіў кадравыя вайсковыя прызначэнні
2020.02.21 20:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў