Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў чатырох раёнаў Менску


Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў адміністрацыі Завадскога, Кастрычніцкага, Партызанскага і Фрунзенскага раёнаў Менску.

  • Завадскі раён узначаліў Сяргей Масляк, які раней займаў пасаду старшыні Менскага гарадскога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
  • Кастрычніцкі раён узначаліў Генадзь Любатынскі, які раней кіраваў «Упраўленнем капітальнага будаўніцтва Завадскога раёну».
  • Партызанскі раён узначаліў Валер Вараніцкі, які раней быў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну.
  • Фрунзенскі раён узначаліў Сяргей Шкруднеў, які раней працаваў у апараце савету міністраў.
Hавiны
«Рыба, курыца, алей, пельмені і нават марожанае». КДБ распавёў пра карупцыйны паёк чыноўнікаў
2018.12.21 06:45

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Ласевіча старшынёй Лагойскага райвыканкаму, Аляксандра Новікава – генеральным дырэктарам «Гомсельмашу», а Андрэя Лучэнка – амбасадарам у ААЭ.

Hавiны
«Гэтага дабра ў Менску дастаткова». Лукашэнка загадаў узмацніць адказнасць за карупцыю
2018.12.20 18:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў