Лукашэнка прыляцеў у Сочы. 7 лютага будзе «момант ісціны» на перамовах з Пуціным


Самалёт кіраўніка Беларусі прызямліўся ў Сочы, паведаміў Telegram-канал «Пул первого».

7 лютага Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі.

«Я так разумею – і пра гэта яму буду казаць адкрыта – нейкі момант ісціны наступіў. Мы з ім стварылі гэтыя добрыя адносіны, мы былі архітэктарамі гэтых адносін, нам Ці іх ламаць на зыходзе нашай палітычнай кар’еры? Мы ж не вечныя. Што мы пакінем пасля сябе – вось у чым пытанне», – заявіў напярэдадні візіту ў Сочы Аляксандр Лукашэнка.

Імаверна, што галоўнымі пытаннямі перамоваў кіраўнікоў Беларусі і Расеі стануць пастаўкі нафты, а таксама «паглыбленая інтэграцыя».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў