Лукашэнка прыляцеў у Рым


20 траўня пачаўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Італію.

У аэрапорце Рым-Чампіна кіраўніка Беларусі сустрэў міністр службы дыпламатычнага пратаколу Міністэрства замежных справаў і міжнароднай супрацы Італіі Крыст’ян Катафаві, а таксама асабісты прадстаўнік Папы Рымскага, дырэктар пратаколу Гіллерма Кархэр ды прадстаўнік дзяржаўнага сакратара Ватыкану Файман Дэнэлі.

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Італіі Сэрджа Матарэлля. 21 траўня кіраўнік Беларусі наведае Ватыкан, дзе сустрэнецца з Папам Рымскім.[/vc_column_text][vc_single_image image=”196785″ img_size=”large”][vc_column_text]Напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў музеях Ватыкану адкрылася выстава «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by; фота: афіцыйная старонка прэзідэнта Беларусі

Стужка навінаў