Лукашэнка «прыгразіў» Расеі выхадам на новыя рынкі


13 снежня падчас сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія (Расея) Артурам Парфенчыкавым Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на тое, што Расея абмяжоўвае пастаўкі беларускай прадукцыі на свой рынак і назваў гэта «звычайнай канкурэнцыяй».

«Калі Расея надалей будзе праводзіць такую ​​палітыку, мы, вядома, будзем выходзіць на іншыя рынкі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама зазначыў, што Беларусь папракаюць і ў дэмпінгу на расейскім рынку – пастаўках больш таннай прадукцыі. «Стварыце кампанію нейкую буйную, і мы праз яе будзем пастаўляць на ўсю Расею. Мы вам пастаўляем за рубель, а вы прадавайце за 10, калі лічыце, што расейцы вельмі багатыя. Гэта значыць тут проста ідзе несумленная канкурэнцыя. Справа абсалютна не ў якасці», – упэўнены Лукашэнка.

Аб’ектыў
Лукашэнка публічна паспрачаўся з Пуціным за кошты на газ
2018.12.06 22:28

Паміж Менскам і Масквой рэгулярна ўспыхваюць харчовыя войны. Паводле экспертаў, гэта адзін з механізмаў ціску на беларускія ўлады.

ЮВ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Стужка навінаў