Лукашэнка прыгадаў, што Зяленскі прасіў «нейкага падтрымання»


Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам абмеркаваў стан беларуска-расейскіх стасункаў, а таксама супрацу з украінскім бокам.

«Хацеў бы абмеркаваць з вамі шэраг пытанняў прынцыповага характару. Перш за ўсё з улікам праведзеных інтэграцыйных мерапрыемстваў на ўзроўні ўрадаў рэспублік постсавецкай прасторы. Якая сітуацыя наагул, калі паглядзець з гэтага пункту, у стасунках з Расейскай Федэрацыяй? Вядома, маючы той комплекс пытанняў і праблемаў, якія засталіся (хай нават іх няшмат) пасля нашай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным). Якая цяпер сітуацыя, абставіны, ці дапрацаваныя пытанні, якія заставаліся, і на чым цяпер спатыкаемся, калі можна так сказаць? Вось гэты комплекс беларуска-расейскіх стасункаў – галоўнае пытанне», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Hавiны
Румас – пра паглыбленне інтэграцыі з Расеяй
2019.08.23 15:10

Лукашэнка таксама закрануў тэму стасункаў з Украінай.

«У нас быццам бы і з Украінай цяпер нядрэнныя стасункі. Мы размаўлялі з прэзідэнтам (Уладзімірам Зяленскі. – заўвага.). Яны прасілі нейкага падтрымання. Як мы, аказваем – не аказваем?» – запытаў ён Румаса.

Лукашэнка не ўдакладніў, што за падтрыманне маецца ў увазе. Вядома, што тэлефонная размова Зяленскага і Лукашэнкі адбылася 31 ліпеня. Акрамя тэмы канфлікту на Данбасе, Лукашэнка і Зяленскі тады абмеркавалі эканамічныя пытанні, у тым ліку «ўзаемадзеянне і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі абедзвюх краінаў у энергетычнай сферы».

На сустрэчы з Румасам Лукашэнка таксама адзначыў, што існуюць нейкія праблемы ў гандлі Беларусі з Грузіяй транзітам праз Украіну.

«У нас нешта там з лагістыкай праз Украіну – пастаўкі нашых тавараў у Закаўказзе. Не вельмі ладзіцца. Хай па дробязях, але гэта, напэўна, нашыя недапрацоўкі. Таму што наўрад ці Украіна будзе перашкаджаць гандлю. Ім жа таксама выгадна, гэта транзітная краіна для нас у гэтых адносінах», – сказаў ён.

Hавiны
Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў Беларусь
2019.07.31 13:37

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў