Лукашэнка прыбыў у Вену


Распачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнку ў Аўстрыю. У венскім аэрапорце кіраўніка Беларусі сустрэла міністарка эканамічнай палітыкі Аўстрыі Элізабет Удальф-Штробль, міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей, а таксама амбасадары Беларусі і Аўстрыі Алена Купчына і Алоізія Вергетэр.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Адразу з аэрапорту Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Вену, дзе ўсклаў вянок да помніка савецкім жаўнерам.

Лукашэнка ў венскім аэрапорце. Фота – president.gov.by
Лукашэнка ў венскім аэрапорце. Фота – president.gov.by

Плануецца, што 12 лістапада ў Вене адбудуцца перамовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам ван дэр Бэленам. У цэнтры ўвагі, як адзначае прэс-служба кіраўніка краіны, будуць не толькі гандлёва-эканамічныя, але і палітычныя пытанні: стасункі Беларусі і ЕЗ, у тым ліку ў межах Усходняга партнёрства.

Hавiны
«Bloomberg»: Захад спрабуе вырваць Беларусь з ценю Масквы, але ў Менску няма поля для манеўру
2019.11.11 11:05

Таксама адбудуцца перамовы са старшынём Нацыянальнай рады Аўстрыі Вольфгангам Саботкай і сустрэчы ў фармаце вячэры с лідарам Аўстрыйскай народнай партыі Зэбастянам Курцам.

Hавiны
Скандальны адпачынак Лукашэнкі, лабісты і санкцыі. Топ-5 фактаў пра беларуска-аўстрыйскія стасункі
2019.03.28 06:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў