Лукашэнка правёў ракіроўкі і прызначэнні ў кіраўніцтве КДБ


Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

А менавіта зацвердзіў:

Уладзіміра Калача – намеснікам старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі

Дзмітрыя Рэуцкага – начальнікам упраўлення КДБ (УКДБ) па Менску і Менскай вобласці

Алега Сталярчука – начальнікам УКДБ па Віцебскай вобласці

Аляксандра Церахава – начальнікам УКДБ па Магілёўскай вобласці

Аляксандра Невяроўскага – начальнікам УКДБ па Гарадзенскай вобласці

Сяргей Гладышава – начальнікам УКДБ па Берасцейскай вобласці

Вячаслава Езерскага – начальнікам Інстытуту нацыянальнай бяспекі

Уладзімір Калач дагэтуль узначальваў УКДБ па Менску і Менскай вобласці, а Дзмітрый Рэуцкі, які змяніў яго на гэтай пасадзе, – адно з галоўных упраўленняў цэнтральнага апарата КДБ. Алег Сталярчук раней узначальваў Інстытут нацыянальнай бяспекі. Яго пераемнік на гэтай пасадзе Вячаслаў Езерскі працаваў на пасадзе начальніка УКДБ па Берасцейскай вобласці, на якую цяпер прызначаны Сяргей Гладышаў. Ракіроўка адбылася ў кіраўніцтве ўпраўленняў КДБ па Магілёўскай і Гарадзенскай вобласцях.

Змяняючы кіраўнікоў, Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Я спецыяльна запрасіў вас для таго, каб пагаварыць аб праблемах КДБ. Павінен сказаць, што (я часта пра гэта кажу) супакойвацца нам ніхто не дасць. У нас не так спакойна і вакол краіны – гэта таксама часткова вашая праблема, вашая задача, – але там у нас ёсць ваенныя, яны павінныя забяспечыць ваенную бяспеку дзяржавы. Але і міліцыя, і КДБ – людзі не чужыя. Улічваючы нават досвед мінулай вайны, пад ружжо ўсталі ўсе, калі запахла порахам. Але галоўная вашая задача – гэта бяспека тых працэсаў і таго стану дзяржавы, якія забяспечваюцца ўнутры. Гэта ўнутраная бяспека. І вам вялікі давер. Але і з вас сур’ёзна спытаюць. Я хачу, каб вы гэта разумелі».

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў