Лукашэнка прапанаваў праект закона аб амністыі


У Палату прадстаўнікоў будзе ўнесены праект закона аб амністыі. Адпаведнае рашэнне прынятае ў Адміністрацыі Лукашэнкі, паведамляе БелТА.

Кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку прадставілі спісы асобаў, якіх асудзілі за карупцыйныя злачынствы і якія могуць раней выйсці на волю з-за кратаў.

«Па выніках вывучэння спісаў кіраўніком краіны прынятае рашэнне аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў праекту закону «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» у рэдакцыі, прапанаванай Вярхоўным судом», – сказала Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка Адміністрацыі кіраўніка краіны.

Якія карупцыянеры будуць вызваленыя, якім чынам гэта будзе вырашацца – не агучваецца. Выглядае, што гэтак жа, як і ў выпадку з антынаркатычным артыкулам, дзе абяцаюць кожную справу разбіраць асобна.

16 красавіка Аляксандр Лукашэнка падчас адмысловай нарады загадаў падрыхтаваць спіс асуджаных за карупцыйныя злачынствы, каму прапаноўваецца скараціць тэрмін адбыцця пакарання. Па выніках нарады старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, распавёў, што ў выніку амністыі могуць быць вызвалены з месцаў пазбаўлення волі каля 2 тысячаў асобаў.

Як тлумачыў кіраўнік МУС Юрый Караеў, для тых, хто спадзяецца на амністыю, існуюць тры галоўныя крытэрыі. Вязень мае адбыць прынамсі палову тэрміну, будзе ўлічвацца ягонае стаўленне да правапарушэння, а сваякі мусяць узяць на сябе адказнасць за амніставанага. Пры гэтым пакараныя паводле наркатычных артыкулаў на вызваленне могуць не спадзявацца. Ім толькі скароцяць тэрмін зняволення на 1 год.

Hавiны
У выніку амністыі могуць выйсці на волі 1800 асуджаных за наркотыкі
2020.03.16 07:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў