Лукашэнка пра змены ў Канстытуцыю: «Мы не створым фундаменту для майданаў і майданутых»


Лукашэнка адмаўляе магчымасць рэферэндуму ў бліжэйшы час. Заява прагучала падчас штогадовага паслання ў кантэксце пратэстаў у Арменіі.

«Даходзіць да таго, што асобныя «гарачыя галовы» заяўляюць, што не сёння дык заўтра прэзідэнт прызначыць рэферэндум па змене нормаў асноўнага закону. Паважаныя сябры, раз і назаўжды хачу сказаць, асабліва, каб нас пачулі занепакоеныя сродкі масавай інфармацыі, так званыя, асабліва занепакоеныя апошнімі абмеркаваннямі паправак у Закон аб СМІ, якія сядзяць там за мяжою, атрымліваюць незразумела якія грошы і абураюцца. Я ніколі не дзейнічаў несумленна ў дачыненні да нашых людзей і ніколі на гэта не пайду. Я ведаю адкуль я прыйшоў і як я перамог у прэзідэнцкіх выбарах. Я абяцаў і ніколі не парушу сваю клятву, бо будзе як у Арменіі. З народам гуляцца нельга. Калі будзе рэферэндум, загадзя па законе гэта будзе абвешчана. Асабіста я пакуль ні пра які рэферэндуме нават не думаў», – запэўніў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што трэба скончыць «валтузню» з рэферэндумам. Ён зазначыў, што законы трэба змяняць, бо мяняецца краіна. Частку паўнамоцтваў ён можа перадаць іншым галінам улады.

«Калі хтосьці спадзяецца, што мы зменім Канстытуцыю і тым самым створым фундамент для нашых майданаў і майданутых, то гэтага ў краіне не будзе пакуль я прэзідэнт», – сказаў Лукашэнка.

Глядзіце поўны онлайн.

Глядзі таксама
Каментары