Лукашэнка пра забастоўкі: яны могуць негатыўна сказацца на працы прадпрыемстваў


На нарадзе, прысвечанай стану прамысловасці, ён пракаментаваў распачаўшыеся забастоўкі ў краіне, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня сабраў нараду, прысвечаную стану прамысловасці. Там ён выказаўся наконт забастоўках на розных прадпрыемствах у краіне.

«Вы гэта добра ведаеце, адчуваеце. Вядома, працоўныя калектывы – гэта аснова нашай краіны. Вы маю пазіцыю ведалі і ведаеце. У часы пандэміі, калі я практычна забараніў звальняць людзей, выкідаючы іх на вуліцу. Цяжка, складана, але і зараз няпроста», – сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што спыненне асноўных прадпрыемстваў краіны будзе вельмі выгадна канкурэнтам. А зараз, у часы пасля пандэміі, гэта можа стаць амаль самазабойствам.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ён у Беларусі і не з’язджаў з краіны. Фактычна гэта першы каментар дзеяючага кіраўніка краіны адносна пратэстаў, якія пачаліся ў Беларусі з 9-га жніўня. Адзначым таксама, што Лукашэнка яшчэ не выказваўся адносна катаванняў з боку прадстаўнікоў сілавых структураў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў