Лукашэнка пра Ціханоўскую: Мне яе проста шкада


Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў праграму Святланы Ціханоўскай і выказаў меркаванне, што яе прасоўваннем займаюцца сілы, блізкія да кіраўніцтва Расеі. Пра гэта кіраўнік Беларусі распавёў у інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гордану.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прасоўваннем Святланы Ціханоўскі займаюцца вонкавыя сілы. На яго думку, на гэтыя мэты выдаткоўваюцца вялізныя сродкі. Кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне, што Ціханоўскую падтрымліваюць асобы, блізкія да кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі.

«Вы ведаеце, я пра яе, клянуся вам, практычна нічога не думаю, акрамя аднаго: мне яе проста шкада. Яна не ўскочыла, яе проста ўпіхнулі ў гэтую суполку штабоў, вось гэтыя людзі, якія сядзяць у штабах Бабарыкі, Цапкала і ў яе самой. На што яны разлічваюць? Ну, вось уявіце, яны ж цудоўна бачаць артыкулы за свае правапарушэнні і разумеюць, колькі ім прыйдзецца адседзець», – сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік раскрытыкаваў праграму Святланы Ціханоўскай і распавёў, што нібыта яна мае намер вызваліць крымінальнікаў, наркаманаў.

Лукашэнка таксама адзначыў, што сумняецца ў масавасці пікетаў, якія ладзіць Ціханоўская. Паводле яго словаў, ён добра знаёмы з аператарскай справай і фатаграфіяй, паколькі раней ва ўніверсітэце ўзначальваў фоталабараторыю і цудоўна разумее, якім чынам робяцца малюнкі.

Аб’ектыў
Лукашэнка: краіны не аддамо!
2020.08.04 22:52

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў