Лукашэнка пра патрабаванні «Маці-328»: У людзей не павінна быць сумневаў у справядлівасці


На нарадзе па барацьбе з наркотыкамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што судзейскі корпус трэба зарыентаваць на больш гнуткае ўжыванне пакаранняў за наркатычныя злачынствы. Пра гэта піша БелТА.

«Дарэчы, за змякчэнне пакарання ў такім памеры, як мы прынялі рашэнне, выступалі так званыя ці то партыя, ці то грамадская арганізацыя («Маці-328» – заўв. belsat.eu), – нагадаў Лукашэнка. – У людзей не павінна быць сумневаў у справядлівасці і абгрунтаванасці судовых рашэнняў. Галоўная задача суда – старанна разабрацца ў сітуацыі і прызначыць адэкватнае абставінам справы пакаранне. Таму, калі трэба дадаткова зарыентаваць судзейскі корпус у частцы аднастайнага ўжывання закону, давайце растлумачваючы адпаведныя пытанні на ўзроўні самага суда, а можа быць, Пленума Вярхоўнага Суда».

Hавiны
Лукашэнка «змякчыў» наркатычны артыкул. Маці-328: Гэта голая костка, за 4,5 года ён з намі так і не сустрэўся
2019.07.23 15:39

Лукашэнка таксама лічыць недастатковымі меры па прафілактыцы наркагандлю і наркаманіі.

«Таму дзейнічаць неабходна на апярэджанне па лініі ўстановаў адукацыі, аховы здароўя і, вядома ж, перш за ўсё сямʼі. Важнае значэнне мае ўдасканаленне антынаркатычнай прапаганды з улікам інтарэсаў моладзі.

Разам з традыцыйнымі СМІ тут варта актыўна падключаць сацыяльныя сеткі і іншыя віды папулярных у падлеткаў інтэрнэт-рэсурсаў. У гэтым плане дзейнасць Міністэрства інфармацыі цяпер малапрыкметная. Я наагул нешта не бачу гэтага міністэрства», – заўважыў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка абяцае да 1 студзені 2020 года зацвердзіць новыя меры ў сферы барацьбы з наркотыкамі
2019.10.29 10:48

Ён падкрэсліў, што прынцып непазбежнасці пакарання павінен працаваць перш за ўсё ў дачыненні да кіраўнікоў арганізаваных групаў і аптовых звёнаў наркатрафіку.

«Не можаце самі дастаць гэтых дзялкоў, калі яны знаходзяцца дзесьці за мяжой, – тады задзейнічайце міжнародныя каналы і іншыя вядомыя ў працы спецслужбаў метады. Зрабіце ўсё магчымае, каб ліквідаваць злачынную сетку цалкам», – падкрэсліў Лукашэнка.

  • У снежні 2014 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў так званы «антынаркатычны дэкрэт», які прадугледжвае больш жорсткае пакаранне за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Улады сцвярджаюць, што дзякуючы дэкрэту Лукашэнкі ў Беларусі стала менш злачынстваў, звязаных з незаконным зваротам наркотыкаў.
  • Між тым сваякі асуджаных і эксперты лічаць, што адбываецца паказальная барацьба з наркотыкамі, але пад ударам апынуліся не наркагандляры, а пераважна тыя, хто ўжываў лёгкія наркотыкі ў малых дозах.
  • Маці асуджаных па «наркатычных» артыкулах дамагаюцца зніжэння тэрмінаў пакарання і пераразгляду справаў.
Аб’ектыў
Усіх няпоўнагадовых, асуджаных паводле наркатычнага артыкулу, вызваляць
2019.10.16 22:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў