Лукашэнка пра каронавірус: Увесь свет пацвярджае, што я меў рацыю


Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з новым Урадам.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 4 чэрвеня, даючы наказы новаму ўраду, заявіў пра правільнасць абранай палітыкі змагання з каронавірусам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі змагаюцца за кожнае жыццё, у выніку чаго «у нас на два парадкі менш смерцяў, чым у такіх жа краінаў і нашых суседзяў».

«Не, трэба камень у агарод кінуць. А што не так? Што ў нас не так, як у іншых? Што мы не ізалявалі і на каранцін не адправілі беларусаў? Што мы не абвясцілі каменданцкую гадзіну? Дык сёння ўвесь свет пацвярджае, што Лукашэнка меў рацыю», – цытуе кіраўніка краіны ягоная прэс-служба.

Hавiны
Новыя лічбы Мінздароўя: плюс 865 выпадкаў за содні, 253 чалавекі памерлі
2020.06.04 14:56

Па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 45 981 выпадак каронавіруснай інфекцыі. Цягам содняў колькасць інфікаваных вырасла на 865 чалавек.

За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Абноўлена
У Швецыі прызналі недастатковую эфектыўнасць захадаў супраць COVID-19
2020.06.03 16:16

Раней галоўны эпідэміёлаг Швецыі прызнаў памылковасць пастановы не ўводзіць суворага каранціну у Швецыі праз каронавірус. Андэрс Тэгнэл адзначыў, што мяккія абмежаванні ў камунікацыі і перасоўванні людзей прывялі да занадта вялікай колькасці смерцяў ад COVID-19.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў