Лукашэнка пра каронавірус: Нашыя лекары навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі навучыліся спраўляцца з праблемай каронавіруса. Пра гэта піша БелТА.

Паводле Лукашэнкі, Беларусі «пакуль наагул удалося пазбегнуць крайняга сцэнара», прытым што мяжу дзяржава не закрывала.

«Гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончаная. Сітуацыя кіраваная і краіна кіраваная, і мы можам прыняць любое рашэнне. Але пакуль, дзякуй Богу, нам не патрэбныя крайнія меры, – сказаў Лукашэнка падчас працоўнага візіту ў Магілёў. – Нашыя лекары навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму. Адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў дастаткова, і лекары прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы».

Паводле кіраўніка дзяржавы, улады паказалі, «што ёсць такая Беларусь, што яна ўстойлівая, мудрая, магутная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй».

«У нас няма той сітуацыі, каб уводзіць каменданцкую гадзіну. Але калі пачалі некаторыя плявузгаюць у нас у краіне, я сказаў: вы не хвалюйцеся, калі трэба, на працягу содняў закрыем. Але трэба ж думаць, як людзі будуць жыць у аднапакаёвай кватэры, а як у інтэрнатах… Я выдатна разумеў, якая будзе настрой людзей, і з якім настроем выйдуць гэтыя людзі пасля закрыцця, і што будзе потым», – адзначыў Лукашэнка.

Hавiны
Улады кажуць, што іх прагноз наконт эпідэміі COVID-19 спраўджваецца. Ці так гэта?
2020.05.06 09:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў