Лукашэнка пра інтэграцыю з Расеяй: На халеру патрэбны каму такі саюз?


Пасля галасавання на выбарчым участку кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Адзначыў Лукашэнка і пра падпісанне дамовы аб паглыбленай інтэграцыяй з Расеяй, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не будзе падпісваць дакументы аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй, калі яны будзе супярэчыць беларускай Канстытуцыі.

«Што адбываецца ў нас? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Як вынік, мы ўвесь час у эканоміцы нешта губляем і губляем. Выбачайце, на халеру патрэбны каму такі саюз?», – цытуе Лукашэнку сайт kp.by.

Пра выбары і прызнанне вынікаў

Чальцоў выбарчых камісіяў кіраўнік краіны назваў байцамі бачнага фронту. Лукашэнка адзначыў, што ім прыходзіцца працаваць у няпростых умовах, сутыкацца з правакацыямі.

«Мы ўсе гэтыя выпадкі задакументавалі і з гэтымі людзьмі разбяромся паводле законе. Цяпер не хачу ствараць праблемаў, паколькі потым некаторыя могуць сказаць, маўляў, гэты дыктатар нахіліў грамадства, людзей, нешта не даваў рабіць і іншае… З імі мы разбяромся. Вось правядзем выбары – і разбяромся», – запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік краіны адзначыў, што практычна не пераймаецца тым, ці будуць выбары прызнаныя за мяжой.

«Але я з гэтай нагоды парыцца не прывык», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ў краіне праводзяць выбары перш за ўсё для свайго народа і па існым заканадаўстве.

Hавiны
«Перакрылі кісларод, таму выганяюць усіх». Кандыдата знялі за 2 дні да выбараў
2019.11.16 12:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў