Лукашэнка пра інтэграцыю: гэта непазбежная неабходнасць


18 снежня на паседжанні Савету кіраўнікоў дзяржаў СНД Лукашэнка выказаўся наконт інтэграцыі ў межах абʼяднання, піша яго прэс-служба.

«Умацаванне інтэграцыйных механізмаў на постсавецкай прасторы – не пытанне выбару, а непазбежная неабходнасць. Лічу, што пра выгоды можна будзе казаць толькі тады, калі мы цалкам раскрыем патэнцыял нашай Садружнасці. Гэта стане адным з галоўных прыярытэтаў беларускага старшынства ў СНД у наступным годзе, калі мы прымем тут адпаведнае рашэнне, якое ўжо ўзгоднена», – сказаў Лукашэнка на пасяджэнні Савету кіраўнікоў дзяржаваў СНД.

Паседжанне 18 снежня 2020 г. прайшло з фармаце відэа канферэнцыі. У ім не бралі ўдзел прадстаўнікі Арменіі.

Пры гэтым раней Лукашэнка не аднаразова крытыкаваў СНД, у прыватнасці на саміце ў 2017 годзе, адносна дзейнасці СНД, ён заяўляў: «калі гэтая структура не працуе, можа быць варта адмовіцца ад яе».

AA belsat.eu

Стужка навінаў