Лукашэнка пра дзяўчат з службы пратаколу: У інтэрнэце перабольшваюць мае магчымасці


Аляксандр Лукашэнка ў Акадэміі кіравання.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 18 кастрычніка распавёў у Акадэміі кіравання, як «эфектная служба пратаколу мяняе эфектыўнасць перамоваў». Ягоную заяву паказалі ў эфіры тэлеканалу АНТ.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падчас адной з падзеяў «пад дзве сотні чалавек» нечакана сціхлі.

«Я падымаю галаву – ідуць мае прыгажуні, адна беленькая, іншая чорная. І ўсе забыліся пра дакументы! Усе забыліся пра ўсё, рот раскрылі і глядзяць на іх. І я зразумеў: сапраўды зброя», – заявіў ён.

Hавiны
«Настаўнік з вучнем сядзяць нага за нагу і паляць». Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў школах
2019.10.18 14:45

Паводле яго, «калі ёсць што людзям паказаць ад Беларусі, ну дык і паказвай».

Разам з тым кіраўнік Беларусі заявіў, што служба пратаколу яму дорага абыходзіцца, бо «потым пачынаюць пісаць у інтэрнэце, відавочна перабольшваючы мае [Лукашэнкі. – Рэд. Belsat.eu] магчымасці».

Hавiны
Фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч ідзе ў дэпутаты
2019.09.09 10:46

Раней у службе пратаколу Аляксандра Лукашэнкі была заўважаная «Міс Беларусь-2018» і дзейная кандыдатка ў дэпутаты Марыя Васілевіч.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў