Лукашэнка пра беларусаў, што ваююць на Данбасе: «Ніякіх пазёраў і баевікоў у краіне быць не павінна»


Кіраўнік Беларусі загадаў міліцыі і КДБ «імгненна» разабрацца з «так званымі смелымі людзьмі».

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас нарады ў Менску, прысвечанай ахове мяжы.

«Я бачу, што там нейкія так званыя «смелыя» людзі, якія ваявалі ў Данбасе, баевікі і іншыя пазіруюць ужо ў Менску са зброяй. Нашыя адносіны да «ваякаў» так званых, якія ва Украіне з аднаго ці іншага боку ваявалі, вы ведаеце. Таму разбірайцеся імгненна, разам з міліцыяй і КДБ! Ніякіх пазёраў і ніякіх баевікоў у краіне быць не павінна!».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=sbU2soYs3Kg”][vc_column_text]Нагадаем, што нядаўна ў сеціве з’явіліся фотаздымкі менчука, які ваяваў за ДНР. Раней мянчук служыў у 503-ім АВБ у 2002-2004 гадах, то бок у асобным выведчым батальёне. 503-ці АВБ 50-й танкавай брыгады некалі стаяў у Берасці, цяпер расфармаваны.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?time_continue=13&v=UBGEtX6SrJ0″][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў