Лукашэнка: Полацк – калыска нашай дзяржаўнасці


Кіраўнік Беларусі павіншаваў удзельнікаў і гасцей урачыстасцяў з нагоды Дня беларускага пісьменства.

Тэкст віншавання з’явіўся на старонцы кіраўніка дзяржавы.

«Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усë больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуцце нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі.

Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашыя славутыя землякі – асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі – у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.

На гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк – калыска нашай дзяржаўнасці. Сëлета горад адзначае 1155-годдзе. Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Мерапрыемствы Дня беларускай пісьменнасці праходзяць у Полацку з 1 па 3 верасня, яны аб’ядналі ў сябе тры святы – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе Полацку і непасрэдна Дзень пісьменнасці.

Глядзіце фотарэпартаж са святочнага Полацку:

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў