Лукашэнка «ператасаваў» кіраўніцтва абласных упраўленняў Следчага камітэту


Аляксандр Лукашэнка зладзіў ратацыі ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэту ў вобласцях і сталіцы краіны, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Начальнік упраўлення Следчага камітэту па Менску генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік накіруецца ў Берасце, дзе ўзначаліць абласное ўпраўленне СК. Новым кіраўніком сталічнага ўпраўлення стаў былы кіраўнік СК па Гомельскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско.

У Гомлі кіраўніком упраўлення прызначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удовікаў.

Фота: http://president.gov.by

З Менску ў Віцебск накіруецца генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў. У сваю чаргу Менскае абласное ўпраўленне СК узначаліць генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да апошняга часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці. Былы кіраўнік Віцебскага Следчага камітэту Уладзімір Шалухін, генерал-маёр юстыцыі, пераедзе ў Магілёў.

У прэсай службе кіраўніка краіны адзначаецца, што ратацыя ладзіцца з мэтай «развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне».

Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі. Следчы камітэт не спяшаецца з праверкай

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары