Лукашэнка перасцярог гісторыкаў ад дыскусіяў пра Кастуся Каліноўскага


Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на выбарчым участку падзяліўся сваім бачаннем ролі Кастуся Каліноўскага ў гісторыі Беларусі, адзначае прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Я ведаю ролю Кастуся Каліноўскага ў гісторыі, там было вельмі шмат нюансаў. Я перасцярог нашых гісторыкаў, каб мы не ўдарыліся ў нейкую палітыку», – прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама заявіў, што ў Беларусі моўнае пытанне вырашана раз і назаўсёды. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што роля беларускай мовы з часам будзе павялічвацца.

Цырымонія дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў адбудзецца 22 лістапада сёлета ў Вільні. «Белсат» зладзіць адмысловую трансляцыю з мерапрыемства.

Інтэрв’ю
Закрытая частка перапахавання Кастуся Каліноўскага – глядзіце на «Белсаце»
2019.11.11 08:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў