Лукашэнка перакананы, што сваёй палітыкай падчас пандэміі ён выратаваў Беларусь


Падчас адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёну Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі б Беларусі выбрала іншы шлях падчас пандэміі, то краіны ўжо цяпер не было б. Пра паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што абраны ўладамі шлях рэагавання на пандэмію каронавіруса, у прыватнасці рашэнне не спыняць вытворчасці і эканоміку, фактычна дазволіла захаваць краіну. Ён падкрэсліў, што гэта не бравада.

«Я бачыў шмат месяцаў таму назад, што ад нас хочуць. Справа ў тым, што ў нас бы краіны ўжо да гэтага часу не было. Нам бы прынеслі долар ці расейскі рубель…», – сказаў Лукашэнка.

«Але мы працуем сёння, хоць неяк дыхаем. А хацелі, каб мы не дыхалі. Я ведаю, чаго яны хацелі. Не ўдалося. Далей вы больш зразумееце, што гэта праўда», – дадаў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў