«Ъ»: Лукашэнка перадумаў ехаць на вучэнні «Захад-2017» у Расею


Расейскае выданне паведамляе пра перагляд планаў кіраўніком Беларусі наконт наведвання расейскага вайсковага палігону.

Пра гэта выданню «Ъ» распавяла вайскова-дыпламатычная крыніца.

У той жа час прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа наведаць адзін з этапаў вучэнняў. Першапачаткова меркавалася, што Пуцін прыбудзе на расейскі палігон разам з Аляксандрам Лукашэнка. Аднак, паводле апошняй інфармацыі крыніцы расейскага выдання, кіраўнік Беларусі перагледзеў свае планы і, хутчэй за ўсё, не прыляціць у Расею.

«Вейшнорыя наступае» (сюжэт «Абʼектыву»)

Сумесныя беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017» пачаліся ўчора і працягнуцца да 20 верасня. У іх бяруць удзел 12 700 вайскоўцаў, з іх – каля 3 000 расейцы. Вучэнні адбываюцца на сямі палігонах у розных кропках Беларусі, а таксама ў Глыбокім і ля вёсцы Дрэтунь.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле kommersant.ru

Стужка навінаў