Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з Днем незалежнасці Украіны


24 жніўня Украіна святкуе Дзень незалежнасці. Кіраўнік Беларусі даслаў свае віншаванні прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму.

«Шчыльныя сувязі паміж нашымі краінамі заўсёды будаваліся на ўзаемнай павазе і добразычлівасці, даверы і падтрымцы. Сёння беларускі і ўкраінскі народы аб’ядноўваюць братэрскія адносіны, духоўныя карані, імкненне жыць у згодзе, шматлікія сумесныя праекты», – гаворыцца ў тэксце віншавання.

Лукашэнка таксама выказаў перакананне, што іх сустрэча з Зяленскім на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які запланаваны на кастрычнік у Жытоміры, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства, адкрые новыя магчымасці практычнага міждзяржаўнай супрацы ў розных галінах.

Зяленскаму ён пажадаў здароўя і ажыццяўлення планаў, а ўкраінскаму народу – міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Дзень незалежнасці Украіны афіцыйна святкуецца 24 жніўня з 1994 году. Гэтая дата была абраная для свята, бо менавіта 24 жніўня 1991 году Вярхоўны савет УССР прыняў пастанову аб абвяшчэнні незалежнасці Украіны, якое ўступіла ў сілу адразу пасля прыняцця, а таксама Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны.

КА belsat.eu

Стужка навінаў