Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з абраннем на пасаду прэзідэнта Украіны


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскі моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх планаў на карысць дружалюбнага ўкраінскага народу, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«З задавальненнем адзначаю, што падмуркам стасункаў паміж нашымі краінамі традыцыйна з’яўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй брацкія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесныя намаганні дазволяць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазітыўную дынаміку двухбаковай супрацы, а дзейнасць Уладзіміра Зяленскага ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць росквіту Украіны, усталяванню міру і грамадзянскай згоды.

ВІДЭА
Першая прэс-канферэнцыя Уладзіміра Зяленскага. Відэа
2019.04.21 22:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў