Лукашэнка павіншаваў шахцёраў і жыхароў Салігорску з юбілеем


Кіраўнік Беларусі павіншаваў жыхароў Салігорску з 60-годдзем са дня заснавання гораду, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Шахцёры, якія стаялі ля вытокаў гораду, як ніхто іншы, разумеюць каштоўнасць прынцыпаў, на якіх будуецца суверэнная Беларусь, – сумленнасць, справядлівасць, прыстойнасць, важнасць захавання міру і бяспекі ў нашай дзяржаве», – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка наведваў Салігорскі раён у 2014 годзе. Тады кіраўнік Беларусі разам з малодшым сынам Мікалаем спусціўся ў адну з шахтаў кампаніі «Беларуськалій».

Скрыншот з відэа belta.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў