Лукашэнка павіншаваў са святам незалежнасці Польшчу і Анголу. Але запрасіў у Беларусь толькі афрыканскага прэзідэнта


Аляксандр Лукашэнка афіцыйна павіншаваў з Нацыянальным святам незалежнасці Польшчу і з Днём незалежнасці Анголу. Гэтыя краіны адзначаюць свае дзяржаўныя святы ў адзін дзень, 11 лістапада.

Віншуючы прэзідэнта Анджэя Дуду, Лукашэнка заявіў, што Беларусь імкнецца выбудоўваць сяброўскія стасункі з Польшчай, сыходзячы з прынцыпаў міжнароднага права і агульнай адказнасці дзяржаваў за стабільнасць і бяспеку ў Еўропе. «Разлічваю на плённую працу па стварэнні спрыяльных умоваў для далейшага пашырэння двухбаковай узаемавыгаднай супрацы ва ўсіх сферах», – адзначае Лукашэнка.

Звяртаючыся да прэзідэнта Анголы Жоау Лоўрэнсу, Лукашэнка запрасіў афрыканскага лідара наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, падчас якога можна будзе абмеркаваць «пытанні па пашырэнню двухбаковых стасункаў».

Аналагічнай прапановы польскаму прэзідэнту Лукашэнка не зрабіў.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў