Лукашэнка павіншаваў Наўседу з перамогай і запрасіў прэзідэнта Літвы ў Беларусь


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гітанаса Наўседу з абраннем на пасаду прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Вельмі разлічваю, што вашая дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць наладжванню канструктыўных беларуска-літоўскіх кантактаў з мэтах вырашэння пытанняў, што існуюць паміж нашымі краінамі і павышэння перакананасці і бяспекі ў рэгіёне», – адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацы з Літвою на прынцыпах роўнасці і добрасуседства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах.

«Вельмі спадзяюся на працяг двухбаковага дыялогу, у тым ліку і на гасціннай беларускай зямлі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
На прэзідэнцкіх выбарах у Літве перамог Гітанас Наўседа
2019.05.27 08:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў