Лукашэнка: Патрэбная была падстава для таго, каб вы крычалі «Сыходзь!»


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў пратэсты.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра мірныя пікеты на беларускіх вуліцах. Таксама закрануў і тэму збіцця і здзекаў над затрыманымі. Прыводзім цытаты па агенцыі БелТА.

«Я разумею, што многія напружаны сітуацыяй, якая склалася на вуліцах, што там было гвалт і гэтак далей і да таго падобнае. Адказваю вам і на гэтае пытанне. Патрэбная была падстава для таго, каб вы крычалі: «Сыходзь!». Добрая падстава. Хоць не без таго, вы ведаеце, што я даручыў разабрацца з кожным фактам. Не без таго, што хтосьці патрапіў пад гэтую раздачу».

Лукашэнка таксама сказаў, што аднаму з сілавікоў зламалі хрыбет.

«На правакацыі будзем адказваць адпаведным чынам». «Супакойцеся. Калі ў кагосьці ёсць дзеці, вазьміце галаву ў рукі і зразумейце, што ніколі ваенны чалавек вам не даруе, калі вы яго б’яце ў спіну на аўтамабілі. Я прасіў да гэтых падзей: не правакуйце іх. Яны будуць абараняць свае семʼі, на якія сёння ідзе ціск праз сацыяльныя сеткі».

Belsat.eu

Стужка навінаў