Лукашэнка: Патрэбна максімальная аддача ад кожнага ўкладзенага ў эканоміку рубля


Пра гэтае патрабаванне кіраўнік Беларусі заявіў падчас нарады аб рэалізацыі найбольш праблемных інвестыцыйных праектаў, перадае БелТА.

«Нягледзячы на ​​складанасць эканамічнай сітуацыі, нам штогод атрымлівалася захоўваць абгрунтаваны ўзровень інвестыцыяў у нашу эканоміку. Пры гэтым галоўнае патрабаванне нязменна – максімальная аддача ад кожнага ўкладзенага рубля. У выніку павінны быць забяспечаны эфектыўная занятасць і годны заробак», – сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што мэта інвестыцыяў для Беларусі на сёння – стабільнае рэгіянальнае развіццё і павышэнне ўзроўню жыцця чалавека.

«З моманту здабыцця незалежнасці, як бы ні было цяжка, мы не закрылі, а падтрымалі і пастаянна развіваем прамысловую вытворчасць. Мы захавалі найбуйнейшыя ў сусветным маштабе прадпрыемствы машынабудавання, нафтаперапрацоўкі, хімічнай прамысловасці», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў