Лукашэнка патрабуе гарантаваць бяспеку падчас навагодніх і калядных святаў


У навагоднія святы мае быць спакойна. З такім даручэннем кіраўнік Беларусі звярнуўся да сваіх падначаленых.

«Падзеі ў Расеі, якія адбыліся ў апошні час, – дадайце сюды яшчэ рознага роду выбухі балонаў у метро ў Маскве, трагедыі на дарогах і іншае, – кажуць пра тое, што нам ні ў якім разе нельга расслабляцца. Мы не знаходзімся недзе ў баку ад стаўбавой дарогі гэтых страшных здарэнняў. Наадварот, мы знаходзімся ў самым эпіцэнтры. Таму чаго б нам ні каштавала, трэба захаваць мір і спакой у нашай краіне. Гэта – галоўнае», – падкрэсліў Лукашэнка.

Галоўным пытаннем ён назваў пытанне бяспекі і стабільнасці грамадства і загадаў заняцца яго вырашэннем усіх ад мясцовых органаў улады і кіраўнікоў сельскіх саветаў да ўраду і Адміністрацыі прэзідэнта.

«Асабліва людзям у пагонах трэба зрабіць усё, каб на вуліцах было спакойна, каб людзі правялі нармальна свята», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Зміцер Дашкевіч заклікаў у навагоднюю ноч сабрацца на Кастрычніцкай з бел-чырвона-белым сцягам

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў