Лукашэнка патрабуе падтрымаць працаўнікоў прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта


Аб гэтым ён заявіў 28 траўня падчас дакладу кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана, перадае прэс-служба Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як адбіўся каронавірус на падведамных Кіраўніцтва справамі прэзідэнта прадпрыемствах. Ён загадаў падтрымаць людзей, якія там працуюць.

Кіраўнік краіны патлумачыў, што падчас сустрэчаў з кіраўнікамі нацыянальных паркаў і іншых устаноў часта просяць падтрымаць людзей, бо эканоміка спынілася, межы закрыліся і турыстычныя плыні прыпыніліся.

«Нам аніяк нельга згубіць людзей, – сказаў Лукашэнка. – Гэта не ад нас залежыць. Думаю, за пару-тройку месяцаў эканоміка запрацуе, і ў суседзяў, і ў Расеі, і гэтак далей. І людзі пачнуць перасоўвацца. Але вось за гэтыя пару месяцаў мы павінны падтрымаць працоўныя калектывы».

Зараз Кіраўніцтву справамі прэзідэнта падпарадкоўваюцца 110 прадпрыемстваў. З найбольшымі складанасцямі сутыкаюцца гасцінічная і выставачная сферы, а таксама прамысловасць.

Раней Лукашэнка загадаў бюджэтным арганізацыям «круціцца» і не моцна разлічваць на падтрыманне ад дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка бюджэтным арганізацыям: шукайце варыянты, трэба круціцца
2020.05.26 21:22

КТ belsat.eu

Стужка навінаў