Лукашэнка патлумачыў забруджанне «Дружбы» «расхлябанасцю» і «разбоўтанасцю» на тэрыторыі Расіі


Беларусь назаве суму шкоды ад забруджанай нафты ў «Дружбе». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 траўня, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, піша belta.by.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што вельмі негатыўна ацэньвае тое, што здарылася.

«Расхлябанасць і разбоўтанасць на тэрыторыі Расеі – і велізарная труба была забруджаная атрутнай нафтай. – За тыдзень нават трубу, па якой перапампоўваецца нафта, на 4-5 мм, як кажуць адмыслоўцы, з’ядае. Што тычыцца канкрэтнай сумы шкоды, яна пакуль невядомая, але відавочна, што будзе вельмі вялікая. Сказаць гэтую суму я цяпер не магу. Яна канчаткова будзе вядомая пасля таго, як мы правядзем рэвізію таго, што адбылося на Наваполацкім НПЗ, а цяпер мы лічым страты», – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што забруджванне нафты ў трубаправодзе «Дружба» кампанія «Транснефть» назвала наўмысным – у Расеі распачалі крымінальную справу.

Аб’ектыў
«Дружба» спыненая. У Расеі распачалі крымінальную справу
2019.04.26 22:14

Праз няякасную нафту ў «Дружбе» Польшча прыпыніла прыём расейскага «чорнага золата».

Абноўлена
Польшча прыпыніла транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»
2019.04.25 07:28

Нафта ў «Дружбе» была забруджаная неўзабаве пасля таго, як Лукашэнка прыгразіў Маскве закрыць нафтаправод на рамонт у адказ на блакаванне Расеяй імпарту беларускіх харчоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў