Лукашэнка – Пашыньяну: Калі нават вы адмовіцеся з намі супрацоўнічаць, мы ўсё роўна будзем настойваць


Аляксандра Лукашэнка прыбыў у Ерэван на саміт ЕАЭС і правёў двухбаковыя перамовы з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашыньянам. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Падчас сустрэчы Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі зацікаўлены ў выбудоўванні добрых стасункаў з Арменіяй.

«Сёння тэмп росту тавараабароту 140% – гэта вельмі добры тэмп. Я павінен вас запэўніць, што так будзе і далей. Мы будзем падтрымліваць ваш бізнес у Беларусі, калі вам цікавы наш – будзем да вас прыязджаць, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Я гэта кажу да таго, каб вы не думалі, што ў нас змянілася палітыка ў дачыненні Арменіі. Калі нават вы адмовіцеся з намі супрацоўнічаць, мы ўсё роўна будзем настойваць на тым, каб быць вельмі блізкімі і сяброўскімі дзяржавамі», – заявіў Лукашэнка.

Ён запэўніў Ніколу Пашыняна, што Беларусь заўсёды гатова падставіць Арменіі плячо і ніколі ні з кім не будзе сябраваць супраць яе.

«Так склалася, што вы ў мяне вельмі добры сябар, і прэзідэнт Азербайджана яшчэ з даўніх часоў добры сябар. Ну, і што мне сёння рабіць? Я вельмі добра стаўлюся і да Арменіі, і да Азербайджана, – сказаў Лукашэнка. – Мы гатовыя працаваць у інтарэсах Арменіі».

Лукашэнка дадаў, што, магчыма, закрануў недыпламатычныя тэму, якую не варта было б падымаць, аднак ён не хоча, каб паміж кіраўніцтвам Беларусі і Арменіі былі нейкія недамоўкі.

«Гэта не проста размова. Ведайце, што мы заўсёды будзем добра да вас ставіцца, як да родных, як да братоў», – падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Пашыньян адзначыў, што вельмі рады здольнасці дзвюх краінаў працаваць разам і абмяркоўваць самыя няпростыя пытанні, каб прыйсці да адзінага меркавання.

«У нас дастаткова мудрасці, адвагі і волі ўсе пытанні вырашыць так, каб сяброўства і братэрства паміж нашымі народамі і краінамі развіваліся», – выказаў упэўненасць прэм’ер Арменіі.

ВІДЭА
Лукашэнка супраць Пашыньяна ў АДКБ. Саступка Ерэвану або нулявы варыянт?
2019.05.18 10:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў