Лукашэнка папрасіў вызваленага палітвязня падрыхтаваць спіс асобаў, якіх таксама можна выпусціць


Бізнесмен, сябра каманды Віктара Бабарыкі Юрый Васкрасенскі стаў госцем перадачы «ОбъективНо» на тэлеканале АНТ. Даваць каментары незалежным медыям Васкрасенскаму забаронена, затое браць удзел у перадачах дзяржаўнай тэлевізіі, відавочна, беларускія праваахоўныя органы дазваляюць.

Юры Васкрасенскі на самым пачатку кажа, што ніхто не ведаў, што Лукашэнка прыйдзе ў СІЗА. «Трыгерам ягонага візіту ў СІЗА стала праграма Марата Маркава «Нічога асабістага» ( Васкрасенскі быў госцем аднаго з выпускаў – Заўвага belsat.eu), пасля яе ён вырашыў змагацца за кожнага грамадзяніна».

Hавiны
«Кіраўніцтва краіны вуснамі затрыманага робіць палітычныя заявы». Адвакат Васкрасенскага пракаментаваў яго справу
2020.08.27 21:08

Васкрасенскі адзначыў, што Лукашэнка выслухаў кожнага з прысутных.

«Прэзідэнт сказаў: Я хачу выслухаць кожнага з нас. Каб вы сказалі, што мы не так робім, калі мы робім нешта не так і выказалі свае прапановы. Гэта быў дыялог. У асноўным гаварылі мы і гаварылі свабодна».

Меркаванні
«Дыялог» пад пісталетам
2020.10.13 14:08

Васкрасенскі таксама дадаў, што Лукашэнка папрасіў яго падрыхтаваць спіс асобаў, якім можна змяніць меру стрымання.

«Асобаў, якія не так небяспечны для грамадства. Сёння я падрыхтаваў гэты спіс».

Сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Віктара Бабарыку Юрый Васкрасенскі быў вызвалены з-пад варты на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ. 11 кастрычніка яму змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Меркаванні
«Васкрасенскі сіндром»
2020.10.14 14:56

belsat.eu

Стужка навінаў