Лукашэнка папіў гарбаты з Эрдаганам, Рухані і Пуціным


Аляксандр Лукашэнка 14 лютага ў Сочы прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтамі Ірана Хасанам Рухані і Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце чаяпіцця на тэрыторыі санаторыя «Русь» у Сочы.

Візіт Лукашэнкі ў РФ супаў па часе правядзення з чарговым трохбаковым самітам па сірыйскай тэматыцы, «што стала добрай магчымасцю абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага праблематыкі і ў больш шырокім фармаце», паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Лукашэнка і Рухані. Фота – president.gov.by

Паведамляецца, што 15 лютага ў Сочы Пуцін і Лукашэнка разам наведаюць адукацыйны цэнтр «Сірыус».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў