Лукашэнка паляцеў у Сочы на перамовы з Пуціным


2014 г. Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем прыляцеў у Сочы на таварысцкі хакейны матч. Напярэдадні матчу кіраўнік Беларусі падарыў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну хакейны шлем.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Сустрэча адбудзецца 22 жніўня ў Сочы.

Магчымасць сустрэчы абмяркоўвалаcя 23 ліпеня падчас тэлефоннай размовы кіраўнікоў двух краінаў.

Мінулая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася 15 ліпеня ў Маскве – кіраўнік Беларусі прыляцеў у сталіцу Расеі, каб паглядзець фінал чэмпіянату свету па футболе.

Праз два дні пасля гэтага візіту ў РФ Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў расейскія кампаніі ў транзіце санкцыйных прадуктаў праз Беларусь.

10 жніўня стала вядома, што Расея спыніла крэдытную лінію для Менску і мае намер абмежаваць бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў Беларусь з чацвёртага квартала 2018 года. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters, у распараджэнні якога ёсць адпаведныя дакументы.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў