Лукашэнка паляцеў у Егіпет


У Каіры кіраўнік Беларусі правядзе перагаворы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі.

Бакі разгледзяць актуальны стан двухбаковых адносін і перспектывы іх вываду на больш высокі ўзровень. У цэнтры ўвагі будуць тэмы развіцця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў, вытворчай кааперацыі. На парадку дня таксама пашырэнне беларуска-егіпецкіх кантактаў у гуманітарнай сферы, у тым ліку пытання навукі, адукацыі, аховы здароўя, турызм.

Відэакаментар Міколы Статкевіча пра замежныя ваяжы Лукашэнкі

Акрамя таго, Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

Пазней ён паляціць у Судан, дзе правядзе перагаворы з кіраўніком краіны Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам.

Афіцыйныя візіты Лукашэнкі ў Егіпет і Судан запланаваныя на 15–17 студзеня.

Стужка навінаў