Лукашэнка пафіласофстваваў у Пекіне: «Моцны пераадолее перашкоду, мудры – увесь шлях»


26 красавіка кіраўнік Беларусі выступіў на II Форуме міжнароднай супрацы «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў удзельнікаў Форуму да ліквідацыі гандлёвых бар’ераў і пашырэння эканамічнай супрацы.

«Калі мы хочам пашырыць нашую эканамічную супрацу, надаць магутны імпульс развіццю эканомік, нам неабходна больш рэзультатыўна працаваць над ліквідацыяй усіх відаў барʼераў. Але рабіць гэта толькі на тэрыторыі асобна ўзятай дзяржавы – усё роўна што ў вялікім горадзе на адным скрыжаванні ліквідаваць аўтамабільны корак. Ты проста хутчэй даедзеш да наступнага. Наша агульная задача – каардынацыя дзеянняў усіх краінаў Поясу і Шляху», – разважаў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу кіраўнік Беларусі прапанаваў заняцца стварэннем лічбавых транспартных калідораў паміж Кітаем і Еўропай, ліквідаваць сістэму дазволаў на ажыццяўленне міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама палепшыць сувязь інфраструктураў.

Hавiны
Коля Лукашэнка зноў не ў школе і з новай прычоскай. ФОТАФАКТ
2019.04.26 10:08

«Ад нас залежыць, ці будзем мы прытрымлівацца новых стандартаў эканамічнай супрацы і ствараць новую вялікую сямʼю або вернемся да састарэлых геапалітычных манеўраў. Моцны пераадолее перашкоду, мудры – увесь шлях [кітайская прыказка. – Заўв. Belsat.eu]», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі прыляцеў у КНР з малодшым сынам і ўрадавай дэлегацыяй 25 красавіка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў