Лукашэнка: паехаў у Польшчу – будзеш там сядзець, пакуль не скончыцца пандэмія


Кіраўнік Беларусі запатрабаваў разабрацца з праблемнымі пытаннямі вяртання грамадзянаў з паўднёваазіяцкіх краін. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

На нарадзе 21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў некаторых азіяцкіх дзяржавах беларусаў не пускаюць на зваротныя рэйсы расейскіх авіякампаніяў. У Беларусі чакаюць значна большай дапамогі ад Расеі, асабліва з улікам актыўнага падтрымання ад заходніх суседзяў. Тым больш, што Беларусь гатовая дапамагаць расейцам вярнуцца на радзіму з Польшчы.

«Беларусы, якія знаходзяцца на адпачынку ў Індыі, узялі квіткі на зваротны рэйс на расейскія самалёты. Але іх проста выштурхоўваюць з салона, не бяруць на борт. Давайце разгледзім гэтае пытанне не проста спрошчана – мы пашлем чартар і забярэм. У чалавека ёсць квіток, яго трэба даставіць туды, да якога пункта ў яго білет. Там квіткі да Масквы. А з Масквы ўжо як забіраць нашых людзей, будзем думаць», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
З Індыі ды Шры-Ланкі будуць эвакуяваць грамадзянаў Беларусі
2020.03.21 08:14

Лукашэнка таксама даручыў юрыдычна выверана і без панікі разбірацца з кампенсацыяй стратаў грамадзянам Беларусі і авіякампаніям, якія пашлюць чартарныя рэйсы па іх.

На польска-чэшскай мяжы памежнікі правяраюць дакументы і тэмпературу ў кіроўцаў і пасажыраў аўтобусаў.
Фота: Jakub Morkowski / Forum

Каментуючы тое, што многія беларусы паляцелі на адпачынак, ведаючы пра складаную абстаноўку ў свеце праз пандэмію, Лукашэнка заявіў, што «тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, – ніякіх чартараў».

«Няхай там і сядзяць, калі туды выехалі. Я разумею, бываюць выпадкі, калі трэба выехаць, вырашыць нейкія пытанні. Але гэта адзінкавыя. Іх амаль няма. З МЗС хай узгадняюць, выязджаюць, тады мы будзем за іх адказваць», – сказаў кіраўнік краіны.

Hавiны
З’ехалі адпачываць за мяжу, а цяпер ломяцца ў дзверы пасольстваў нашых
2020.03.20 16:42

Ён таксама дадаў, што ёсць грамадзяне, якія, карыстаючыся карткай паляка, зараз пакідаюць Беларусь.

«Трэба даць каманду памежнікам: хочаш пайсці ў Польшчу – пайшоў туды і сядзі там. Трэба па-чалавечы людзей папярэдзіць: ніякага выезду за мяжу. Паехаў – будзеш там сядзець, пакуль не скончыцца гэтая пандэмія», – дадаў Лукашэнка.

Hавiны
Мінспорту: Выезд цяпер за мяжу – неразважлівасць і безадказнасць
2020.03.20 15:16

За тры дні за межы нашай краіны выехалі 11 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Але 90 % ад тых, хто выехаў з Беларусі – кіроўцы цяжкавікоў. Абмежаванні на іх не распаўсюджваюцца.

У Міністэрстве спорту і турызму 19 сакавіка распавялі, што дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбная каля 8 000 турыстаў, якія набывалі пуцёўкі ў турфірмах і сутыкнуліся з закрыццём межаў праз каронавірус.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў