Лукашэнка можа паехаць у Рыгу на нараду па ядравай бяспецы


Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу, дзе ў чэрвені пройдзе нарада па ядравай бяспецы.

Пра гэта TUT.BY распавёў дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэй Пілдеговіч.

Нарада краін ЕЗ па ядравай бяспецы пройдзе ў Рызе ў чэрвені, на ёй Латвія ўзначаліць групу па распаўсюджванню ядравых матэрыялаў. Латвійскі бок запрасіў да ўдзелу і Беларусь.

«Запрашэнне для Беларусі ёсць, асабіста для прэзідэнта. Даты яшчэ будзем прапрацоўваць. Але нам здаецца, што вельмі важны кантакт на ўсіх узроўнях», – сказаў дзяржсакратар МЗС Латвіі.

На гэтым тыдні ў Менск з афіцыйным візітам прыязджала дэлегацыя Латвіі на чале з прэм’ер-міністрам Марысам Кучынскісам. Прэмʼер Латвіі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які падзякаваў латвійскую боку за тое, што ён не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі.

«Гэтая станцыя беларуская. Мы ідзем да глабалізацыі, межы ўсё больш сціраюцца. Прыйдзе час, калі гэта будзе здабытак агульны – Беларусі і Латвіі», – Лукашэнка.

Нагадаем, АЭС у Астраўцы – сумесны расейска-беларускі праект. Першы энергаблок плануюць запусціць у 2019 годзе, другі запрацуе з 2020 года.

Міжнародная супольнасць, у прыватнасці Польшча і асабліва Літва неаднаразова выказвалі заклапочанасць будаўніцтвам Астравецкай АЭС і крытыкавалі праект, спасылаючыся на яго небяспеку.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў