Лукашэнка паедзе на парад Перамогі ў Маскву


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыедзе ў Маскву на парад з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«У мяне часта пытаюцца: «А вы паедзеце на парад у Маскву?» Вядома. Калі ўжо з Беларусі ніхто не прыедзе ў Маскву, то хто ж тады паедзе», – сказаў 27 сакавіка кіраўнік Беларусі падчас наведвання прадпрыемства «Белгіпс».

Раней расейскія медыі паведамлялі, што парад адмяняць не будуць нягледзячы на пандэмію COVID-19 у свеце.

Беларусь таксама не збіраецца адмяняць урачыстасці з нагоды 75-гадовага юбілею Перамогі.

Hавiны
Юбілею Перамогі адмяняць не будуць. Лукашэнка распавёў, як змагаюцца з каронавірусам
2020.03.27 11:57

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў