«Лукашэнка падыграў Пуціну»: эксперты – пра змены ў сілавым блоку

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Раўкова дзяржаўным сакратаром Савету Бяспекі. Віктар Хрэнін стаў міністрам абароны, а Аляксандр Вальфовіч – начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сілаў, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны. У сваю чаргу вайсковыя аглядальнікі адзначаюць, што прызначэння зацягнулася па часе, паколькі пасада сакратара Савету Бяспекі стала вакантнай з пачатку года.

Былы кіраўнік Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась з пачатку бягучага года стаў генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У выніку 20 дзён у нашай краіне не было кіраўніка Савета Бяспекі. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што разглядаў кандыдатуры на пасады ажно некалькі месяцаў.

«На маю думку сапраўды, на стол Лукашэнку даўно паклалі некалькі кандыдатураў. Чаму менавіта Раўковаў і менавіта зараз? Для Лукашэнкі больш псіхалагічна і важна было высветліць пытанні звязаныя з беларуска-расейскімі адносінамі, таму ў Лукашэнкі проста не было псіхалагічных сілаў і часу займацца кадравымі пытаннямі», – выказаў сваю думку «Белсату» кіраўнік праекту «Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў.

Сілавікі падчас кадравых зменаў у Лукашэнкі. Фота: president.gov.by

Аглядальнікі адзначаюць, што кадравыя змены ў нашай краіне фактычна супалі з кадравымі зменамі ў Расеі. Як лічыць вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін, менавіта гэта дало кіраўніку Беларусі нагоду для ратацыі кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

«Лукашэнка доўга вагаўся наконт таго, якія пагрозы больш значныя: ці з Усходу, адкуль магчымая гібрыдная агрэсія, ці з Захаду, дзе неўзабаве адбудуцца вучэнні NATO. Але Пуцін абраў іншы варыянт утрымання ўлады, а не той, які прадугледжвае стварэнне саюзнай дзяржавы на чале з кіраўніком Крамля. Мне падаецца, што адстаўка Мядзведзева, які выступаў за варыянт стварэння саюзнай дзяржавы, таксама з’яўляецца сігналам для Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі зразумеў, што пагроза з Усходу не актуальная, таму ён пайшоў насустрач. Факт прызначэння Раўкова – дэманстрацыя таго, што пагроза з Захаду больш значная. Лукашэнка паказаў, што не баіцца дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі з боку Расеі падчас выбараў», – распавёў «Белсату» вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Раўкоў па-сутнасці, стаў калегам Мядзведзева

Лукашэнка лічыць, што вайсковая эліта Расеі сімпатызуе яму, таму імкнецца нейкім чынам задаволіць чаканні сілавікоў з Усходу.

«Пасада Мядзведзева практычна адпавядае пасадзе Раўкова, атрымліваецца, што Лукашэнка рыхтуе партнёра для Мядзведзева ў выглядзе Раўкова. Вядома, што вайсковая палітыка будзе вырашацца ў Савеце бяспекі. Атрымліваецца, што пытанне абароны з боку Мінабароны будуць выключаныя і перададзеныя на больш высокі ўзровень. Такім чынам Лукашэнка дэманструе лаяльнасць Расеі – падыгрывае Пуціну. І гэта часта назіраецца, калі ўзнікаюць складанасці ў эканоміцы. Лукашэнка дэманструе лаяльнасць саюзніцкім абязальніцтвам менавіта ў вайсковай сферы», – кажа вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Расейскі ўрад падаў ў адстаўку. Мядзведзеў сыходзіць у Савет бяспекі

Істотных зменаў у Міністэрстве абароны не будзе

Што да прызначэння Віктара Хрэніна міністрам абароны, то, паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, час для таго, каб нейкім чынам рэфармаваць структуру ва ўзброеных сілах яшчэ не прыйшоў.

«У нас кампактная, не такая вялікая і не малая армія. Нам не трэба ламаць тут структуру кіравання, але агульную мову трэба знаходзіць», – сказаў падчас прызначэння Аляксандр Лукашэнка.

Вайсковыя аглядальнікі таксама адзначаюць, што далейшымі зменамі ў Расеі можа стаць пераход існага кіраўніка армія Сяргея Шайгу на іншую пасаду. Войска стане менш значным і менш уплывовым, паколькі рашэнні будуць прымацца на больш высокім узроўні. Верагодна, што падобныя змены адбудуцца і ў Беларусі.

«На маю думку, развіццё Узброеных сілаў будзе адбывацца дакладна гэтаксама, як і было раней. Штат застаўся амаль той жа самы, прынамсі на ўзроўні Генштабу. Вальфовіч мае практыку, а як адзначыцца Хрэнін – будзе бачна з часам», – сказаў «Белсату» Ягор Лебядок, эксперт «Belarus security blog».

«Час няпросты». У Беларусі новыя дзяржсакратар Савету бяспекі ды міністр абароны

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны