Лукашэнка падправіў падаткаабкладанне


Кіраўнік Беларусі падпісаў Указ № 411 «Аб падаткаабкладанні». Як паведамілі ў ягонай прэс-службе, зроблена гэта для карэкціроўкі асобных палажэнняў падатковага заканадаўства з улікам наяўнай практыкі.

Гэтак, аблігацыі беларускіх арганізацыяў, выпушчаныя з 1 красавіка 2008 года па 1 студзеня 2015 года і з 1 ліпеня 2015 года і размешчаныя ў замежных інвестараў, больш не павінны праходзіць лістынг або допуску да біржы.

Аб’ектыў
Аналітык: Падатковы кодэкс Саюзнае дзяржавы цалкам не ў нашых інтарэсах
2019.09.18 22:15

Ад падаходнага падатку вызваленыя даходы накіраваных на навучанне за мяжу работнікаў у выглядзе аплаты расходаў прымаючага боку, а таксама выдаткі наймальніка пры накіраванні работнікаў у камандзіроўкі.

ІП – плацельшчыкі адзінага падатку, якія займаюцца раздробным гандлем, больш не павінны мець пры перавозцы і ў месцах захоўвання і рэалізацыі тавараў дакументы, якія пацвярджаюць іх пакупку.

Таксама ўсталяваны агульны парадак вызначэння падатковага абавязку на адзіны падатак на даход пры выяўленні падаткавікамі нявыплаты гэтага падатку за час да 1 студзеня 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў