Лукашэнка падпісаў указ пра рост камунальных тарыфаў


Кіраўнік Беларусі 30 снежня падпісаў указ № 490 «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2020 год». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў межах $ 5. Падвышэнне адбудзецца ў два этапы.

Hавiны
Як змяніліся курсы валютаў у 2019 годзе?
2019.12.30 14:43

З 1 студзеня на $ 3,5 паднімуцца тарыфы на газ, электра- і водазабеспячэнне, водаадвядзенне, капітальны рамонт, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, санітарнае ўтрыманне пад’езду, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.

З 1 чэрвеня на $ 1,5 павялічыцца тарыф на ацяпленне і гарачую ваду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў