Лукашэнка падпісаў указ аб «мадэльнай дзейнасці»


У Беларусі ўпершыню ствараюцца прававыя асновы рэгулявання мадэльнай сферы. Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лістапада ўказ № 423 «Аб мадэльнай дзейнасці».

Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці.

«Ва ўказе канкрэтызаваныя значэнні і вызначэнні тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асоб. Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасці, папулярызацыю беларускай моды», – паведамляе ў прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Дакументам пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі.

Урад вызначыць таксама правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэляў, у тым ліку непаўналетніх.

КА belsat.eu

Стужка навінаў