Лукашэнка падпісаў дамовы аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ


Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі дамоваў аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму з Еўразвязам. Адпаведныя дакументы апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абодва закона Лукашэнка падпісаў яшчэ 9 красавіка, апублікаваныя яны былі 14 красавіка.

Беларускія парламентарыі ратыфікавалі пагадненні аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму 2 красавіка. Самі дамовы былі падпісаныя 8 студзеня 2020 года ў Бруселі. Ад Беларусі дакументы падпісаў міністр замежных справаў Уладзімір Макей. З боку ЕЗ — намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Рэспублікі Харватыя Давор Бажыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім Звязе) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.

Пасля выканання ўсіх працэдураў кошт шэнгенскай візы для беларусаў мусіць знізіцца з 80 еўра да 35. Плануецца, што пагадненні пачнуць дзейнічаць з чэрвеня 2020 года.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў